Книга “Ха! Хей! Хо!”
Ад беларускіх дзетак у Вільні — з любоўю і падзякай!

Гэтая кніга — запрашэнне ў свет гульняў, дзе пануюць смех, радасць і сяброўства. Яе склалі дзеці — вучні 2 класа — разам з Іллём Ясінскім, акцёрам і выкладчыкам тэатральнага мастацтва ў Stembridge School у Вільні. Тут вы знойдзеце простыя, жывыя гульні, правераныя ў дзіцячай кампаніі — гульні, якія вучаць слухаць, рухацца, адчуваць сябе і іншых. І самае галоўнае — весяліцца разам! Далучайцеся — і пагналі гуляць!
Заказать