Мы хочам стварыць бяспечную, сучасную і стымулюючую адукацыйную прастору ў Вільні, дзе маленькія беларускія дзеткі змогуць захоўваць сваю ідэнтычнасць і родную мову, адначасова атрымліваючы найлепшую інтэграцыю ў літоўскае грамадства праз білінгвальную мадэль навучання.

Мы, беларускія педагогі і каманда Stembridge, а таксама бацькі, якія апынуліся ў Літве, — усе мы аднойчы сутыкнуліся з адным і тым жа пытаннем: як зрабіць так, каб дзіця не страціла сябе ў новым асяроддзі?
Адказ, які мы знайшлі — не хавацца ад рэчаіснасці і не растварацца ў ёй. А будаваць прастору, дзе беларускае і літоўскае існуюць побач натуральна. Размаўляючы па-літоўску, вы не станеце літоўцам — як не станеце брытанцам, размаўляючы па-англійску. Мы падтрымліваем свае карані і ўнікальнасць у шматнацыянальным свеце.

Беларускамоўная група ў дзіцячым садку Stembridge

Наша каманда
Нашыя выхавацелі — гэта дыпламаваныя спецыялісты з вышэйшай педагагічнай адукацыяй і досведам працы з дашкольнікамі.

Кожны выхавацель:
  • з'яўляецца носьбітам беларускай мовы і культуры
  • мае вопыт у сучасных методыках дашкольнай адукацыі (гульнявое навучанне, STEM, сэнсарнае развіццё)
  • валодае літоўскай мовай на ўзроўні, дастатковым для штодзённых зносін

Мы таксама супрацоўнічаем з беларускім дзіцячым псіхолагам, які мае досвед працы ў кантэксце эміграцыі і двухмоўнасці.


Як выглядае дзень у групе
Другая палова дня
  • Падвячорак
  • Спакойныя заняткі, чытанне, свабодная гульня
  • Студыі (па жаданні, за дададковую аплату)
  • Гульня на пляцоўцы
Сярэдзіна дня
  • Абед
  • Сон
  • Сумесныя актыўнасці з групай Gervuogė
Першая палова дня
  • STEM на беларускай мове: эксперыменты, канструяванне, прырода
  • Мастацкая творчасць і музыка
  • Гульні на пляцоўцы і шпацыры па Вільні!
Раніца

  • Сняданак
  • Прыём на беларускай мове, ранішні круг
  • Свабодная гульня і самастойная дзейнасць у цэнтрах актыўнасці

Як выглядае дзень у групе

Раніца
  • Сняданак
  • Прыём на беларускай мове, ранішні круг
  • Свабодная гульня і самастойная дзейнасць у цэнтрах актыўнасці
Першая палова дня
  • STEM на беларускай мове: эксперыменты, канструяванне, прырода
  • Мастацкая творчасць і музыка
  • Гульні на пляцоўцы і шпацыры па Вільні
Сярэдзіна дня
  • Абед
  • Сон
  • Сумесныя актыўнасці з групай Gervuogė
Другая палова дня
  • Падвячорак
  • Спакойныя заняткі, чытанне, свабодная гульня
  • Студыі (па жаданні, за дададковую аплату)
  • Гульня на пляцоўцы
Мова свету.
Ангельская мова
Прысутнічае ў бытавых зносінах. Актыўныя заняткі пачынаюцца
ў групе Preschool.
Мова суседства. Літоўская мова


Уводзіцца паступова праз гульні
і зносіны з дзецьмі з партнёрскага садка Gervuogė і інтэграцыі ў культурнае жыццё Вільні.
Мэта: дзіця не «пераўчваецца» з адной мовы на іншую, а натуральна расце ў некалькіх сістэмах — гэта стымулюе нейронавыя сувязі і кагнітыўную гнуткасць.
Родная мова – беларуская.

Асноўная мова камунікацыі, гульняў, эмацыйнай падтрымкі і творчасці. У нас беларуская — гэта не толькі народныя казкі, але і мова, на якой абмяркоўваюць робататэхніку, глядзяць мультфільмы, слухаюць сучасную музыку і сустракаюцца з цікавымі людзьмі.
1
2
3
Адукацыйная білінгвальная мадэль
Адукацыйная білінгвальная мадэль
Родная мова – беларуская.
Асноўная мова камунікацыі, гульняў, эмацыйнай падтрымкі і творчасці. У нас беларуская — гэта не толькі народныя казкі, але і мова, на якой абмяркоўваюць робататэхніку, глядзяць мультфільмы, слухаюць сучасную музыку і сустракаюцца з цікавымі людзьмі.
Мова суседства. Літоўская мова
Уводзіцца паступова праз гульні і зносіны з дзецьмі з партнёрскага садка Gervuogė і інтэграцыі ў культурнае жыццё Вільні. Мэта — каб літоўская стала не «ўрокам», а натуральным сродкам камунікацыі.
Мова свету. Ангельская мова
Прысутнічае ў бытавых зносінах. Актыўныя заняткі пачынаюцца ў групе Preschool.
Мэта: дзіця не «пераўчваецца» з адной мовы на іншую, а натуральна расце ў некалькіх сістэмах —
гэта стымулюе нейронавыя сувязі і кагнітыўную гнуткасць.
Беларуская культура
ў жыцці садка

Мы захоўваем і умацоўваем культурны кантэкст,

у якім мова жывая і асэнсаваная:

  • Беларускія народныя святы і традыцыі:
    Купалле, Каляды, Масленіца — у адаптаваным фармаце для дзяцей. А побач — літоўскія, бо мы жывём тут
    і гэта таксама наша.
  • Музыка і рух:
    народныя песні, карагоды, простыя народныя танцы — беларускія і літоўскія.
  • Казкі і літаратура:
    галоўным кніжным партнёрам стане кнігарня "Гартайка". Чытаем па-беларуску, знаёмімся з літоўскімі казкамі ў перакладзе. А ўласнае выдавецтва Stembridge Books ужо зрабіла першыя крокі ў стварэнні білінгвальных беларуска-літоўскіх кніг — і плануе развівацца далей. Бацькоўская супольнасць нашай групы можа стаць жывым падмуркам для гэтай працы.
  • Творчасць:
    спектаклі, гульні, мастер-класы
  • Сучасныя тэхналогіі:
    Робататэхніка, праграмаванне, эксперыменты — усё гэта на роднай мове. Каб дзіця ведала: беларуская — гэта мова будучыні, а не толькі мінулага.
Супольнасць для бацькоў
Мы разумеем, што падтрымка патрэбна не толькі дзецям. Бацькі ў эміграцыі часта адчуваюць ізаляцыю —
і мы хочам быць часткай рашэння.
Вакол групы фарміруецца жывая бацькоўская супольнасць:
  • Закрыты чат для зносін, абмену вопытам і каардынацыі
  • Рэгулярныя сустрэчы бацькоў (раз на месяц) — і нефармальныя, і інфармацыйныя
  • Транспарэнтнасць: штотыднёвыя паведамленні аб тым, чым жыве група
  • Магчымасць удзельнічаць: адкрытыя ўрокі, тэматычныя дні, агульныя святы
  • Сувязь з педагогам: зваротная сувязь па запыце і рэгулярна
Чаму менавіта Stembridge
FAQ
УМОВЫ АДКРЫЦЦЯ

Група будзе адкрыта пры наяўнасці 15 заявак.

  • Для каго: зараз прымаем заяўкі на дзетак 2 6 год
  • Група: залежыць ад заявак (аднаго ўзросту ці рознага)
  • Збор заявак: да канца чэрвеня 2026
  • Старт: верасень 2026, у новым корпусе на Žalgirio g. 135
Погляд у будучыню

Беларускамоўная група ў садку — гэта толькі першы крок да чагосьці большага. Мы бачым перспектыву: беларуска-літоўская прыватная школа з Кембрыджскай праграмай і моцнай англамоўнай падрыхтоўкай. Кембрыджская праграма ў Stembridge ужо існуе. Англійская мова — ужо частка нашага падыходу. Беларускае і літоўскае — тое, што мы дадаем і захоўваем.

Погляд у будучыню

Беларускамоўная група — гэта першы крок да чагосьці большага. Мы бачым перспектыву: беларуска-літоўская прыватная школа з Кембрыджскай праграмай і моцнай англамоўнай падрыхтоўкай. Кембрыджская праграма ў Stembridge ужо існуе. Англійская мова — ужо частка нашага падыходу. Беларускае і літоўскае — тое, што мы дадаем і захоўваем.
Кошт навучання:
Дзень цалкам
  • с 8:30 до 16:00
  • Харчаванне аплочваецца асобна.
360 EUR/мес*

*пасля вылічэння кампенсацыі ад муніцыпалітэта Вільні
(120 EUR)
Падоўжаны дзень
  • с 16:00 до 18:30
  • Харчаванне аплочваецца асобна.
70 EUR/мес
Палова дня
  • с 8.30 до 12.30
  • Харчаванне аплочваецца асобна.
230 EUR/мес*

*пасля вылічэння кампенсацыі ад муніцыпалітэта Вільні
(120 EUR)

Пакідаючы заяўку, вы робіце першы крок — і гэтага дастаткова. Мы пакуль збіраем групу і будзем трымаць вас у курсе па меры таго, як яна напаўняецца.
Нумар тэлефона
Хачу прыйсці на экскурсію
Будзем рады Вам!
+370 616 51 369
darzelis@stembridge.lt
Žalgirio g. 135, Vilnius, LT-08217