Кніга “Ха-Хэй-Хо!”

У стварэнні гэтай дзіцячай білінгвальнай кнігі важную ролю адыгралі вучні 2 класа Stembridge School. Яны малявалі ілюстрацыі, прыдумлялі назвы гульняў, складалі правілы і натхнялі ўсіх сваёй весялосцю і фантазіяй.

Ад дзяцей дзецям


Прывітанне, літоўскія сяброўкі і сябры! 
Мы беларускія дзеці. Зараз мы жывем і вучымся ў Літве.
Вельмі ўдзячныя вашай краіне і вам — за цеплыню, гасціннасць і адкрытае сэрца. У нашай школе Стэмбрыдж ёсць заняткі па тэатральным мастацтве.
Мы з нашым выкладчыкам, сапраўдным акцёрам Іллём Ясінскім, робім усялякае цудоўнае: крыўляемся, смяемся, робім эцюды, ставім ценявыя спектаклі,
а яшчэ мы гуляем там у гульні. З такіх гульняў нарадзілася гэтая кніга. А мы прымалі ўдзел у яе стварэнні: малявалі ілюстрацыі, прыдумлялі назвы і правілы, гулялі ў іх на ўроках і перапынках.І гэтымі гульнямі дзелімся з вамі — спадзяемся, яны парадуюць і вас.
Вучні 2 класа актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы кнігі ад самага пачатку!
Гэтая кніга — запрашэнне ў свет гульняў, дзе пануюць смех, радасць і сяброўства. Яе склалі дзеці — вучні 2 класа — разам з акцёрам Іллём Ясінскім і настаўніцай Наталляй Сялецкай у Stembridge School у Вільні.

Тут вы знойдзеце простыя, жывыя гульні, правераныя ў дзіцячай кампаніі — гульні, якія вучаць слухаць, рухацца, адчуваць сябе і іншых. І самае галоўнае — весяліцца разам! Далучайцеся — і пагналі гуляць!
Змест
22 вясёлыя гульні, што радуюць і яднаюць!
  • Полымя і лёд
  • Іскра
  • Коцікі-варкоцікі
  • Паветраны футбол
  • Рыба фугу
  • Прысосак
  • Бачыш гнома?
  • Мара фламастара
  • Свечка
  • Лінія
  • Тры пакеты, дзве рукі
  • мва



  • Языком у шчокі
  • Папяровыя хвасты
  • Ха-хэй-хо!
  • Язык да носа
  • Люстэрка
  • Іголка, горка і рыдлёўка
  • Зорачкі
  • Цень
  • Гісторыя па коле
  • Сякера
  • Броўнаўскі рух
Кошт кнігі - 20 Eur

Набыць (з дастаўкай) можна па спасылцы ці ў кнігарні Гартайка
Каманда
Дзякуй усім, хто спрычыніўся да стварэння гэтай кнігі!
Аўтары тэкстаў: Ілля Ясінскі, Наталля Сялецкая
Малюнкі і назвы гульняў: вучні 2 класа Stembridge School
Рэдактура: Андрэй Скурко
Пераклад на літоўскую мову: Маргарыта Падхалюзіна, Юргіта Сінгх
Карэктарка: Марта Смалюкайтэ
Вёрстка: Караліна Перуноўская
Дызайн вокладкі: Ганна Сіплівая
Ідэя: Антон Мазейка