Прыватная школа STEMBRIDGE у Вільнюсе
Націскаючы на кнопку, вы даяце згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаецеся c палітыкай прыватнасці.
Не толькі і не столькі за партамі! Метапрадметныя дні з модульнымі заняткамі - развіваем навыкі і кампетэнцыі. Вучымся бачыць свет ва ўсёй яго разнастайнасці і ўзаемазлучанасці.
Індывідуалізацыя траекторыі развіцця
Паспрабаваць сябе ў розным, каб знайсці свае зоны
таленту і развіць іх.
Гэта тое, што для нас важна і што з’яўляецца падставамі кожных нашых думак, нашых высноваў і дзеянняў:
Свабода і адказнасць
Да ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, няхай гэта будзе аднакласнік, малодшы школьнік, настаўнік, гаспадынька ці бацькі; гэта выяўляецца ў інтанацыях і зваротах, дзеяннях і паводзінах, адсутнасці спазненняў і наяўнасці выкананага па сілах задання, узаемадапамогі і цішыні, каб не замінаць іншым вучыцца.
На ўсіх узроўнях: фізічным (клопат пра жыццё і здароўе), ментальным (клопат пра мозг і інтэлектуальнае развіццё) і псіхалагічным (клопат пра камфортны стан, не стрэсавае і антыбулінгавае асяроддзе).
Давер і адкрытасць
Навучанне як працэс
Бо менавіта адукацыя і развіццё з'яўляюцца асноўнымі сэнсамі Стэмбрыджа і менавіта дзеля гэтага сюды прыходзяць вучні і вучаніцы.
Супольнасць
Для нас важна быць не проста школай, а сапраўднай сям'ёй.
У каго вучыцца — мае значэнне!
Таленавітыя, неабыякавыя, захопленыя педагогі, якія любяць дзяцей і сваю прафесію:
Тэхналогіі: зручнасць, злучанасць і празрыстасць усяго адукацыйнага працэсу.
Самае сучаснае праграмнае забеспячэнне:
Вобраз выпускніка
Гэта той жаданы вынік навучання і развіцця, да якога мы імкнёмся кожны дзень:
• Ведае сябе, упэўнены ў сабе, усведамляе свае мэты і ідзе да іх.
• Канструктыўна і творча ўзаемадзейнічае ў грамадстве.
• Адапцыйны і гнуткі.
• Здольны вучыцца і перавучвацца.
• Любіць і ўмее думаць – крэатыўна, крытычна, самастойна.
• Мае навуковы светапогляд.
• Здольны здабываць і ўжываць веды ў жыцці, улічваючы кантэкст.
• Здольны сябраваць, шанаваць і дзякаваць.
• Вядзе здаровы і актыўны лад жыцця.