Ад асноў нотнай граматы да разнастайных прыёмаў ігры! Ад сучаснага рэпертуара да гітарных традыцый Рэчы Паспалітай!
Што мы прапануем:
Класічная гітара, як базавая, ў межах праграмы музычнай школы
Знаёмства з электрагітарай і падрыхтоўка да ігры ў складзе дзіцячага альбо падлеткавага калектыва
Авалоданне асновамі нотнай граматы і далейшы самастойны разбор твораў для гітары;
Шырокі дыяпазон стыляў і музычных кірункаў: вывучэнне іспанскай і лаціна-амерыканскай гітары; гітарныя традыцыі Рэчы Паспалітай і еўрапейскіх краін; блюз, рок-н-рол, кантры;
Знаёмства з прыёмамі ігры на гітары (слайд-тэхніка, тэйпінг, слэп, разнастайныя прыёмы ігры медыятарам і пальцамі і г. д.)
Юры Несцярэнка
гітарыст, аўтар і выканаўца
Стаж выкладчыцкай працы ў музычнай школе, а таксама ў гітарных студыях, творчых дзіцячых калектывах – каля 15 гадоў. Творчае крэда выкладчыка – кожны чалавек мае музычныя здольнасці, трэба толькі дапамагчы яму разабрацца з уласнымі магчымасцямі.