Група энтузіястаў сабралася вясной 2018 года і вырашыла: школа, у якой дзеці і дарослыя кожны дзень кажуць «Хачу ў школу!», — рэальная. Бо яна — пра чалавека і для чалавека. Яна тут і цяпер стварае будучыню.
20 чэрвеня 2018 года Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам была зарэгістравана Прыватная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа Стэмбрыдж».
У верасні 2018 года школа адчыніла свае дзверы для першых 50 вучняў і вучаніц. Праз тры гады нас ужо больш за 300 стэмбрыджэраў, якія вучацца ў фарматах вочнай школы, індывідуальнага навучальнага плана і ў анлайн-школе «Фіджытал».
У 2022 годзе Стэмбрыдж першым сярод беларускіх школ атрымаў акрэдытацыю школы IB (International Baccalaureate — Міжнародны бакалаўрыят, міжнародны стандарт школьнай адукацыі).
У верасні 2021 года школа Stembridge LT была зарэгістравана як юрыдычная асоба ў Вільні і адчыніла дзверы для сваіх першых вучняў і вучаніц. З студзеня 2022 года школа Stembridge LT зарэгістравана як агульнаадукацыйная школа Літоўскай Рэспублікі.